Алеся Бяляцкага абмежавалі ў атрыманні медыцынскіх бандэроляў

Палітычны зняволены, кіраўнік праваабарончага цэнтру “Вясна” Алесь Бяляцкі абмежаваны адміністрацыяй Бабруйскай калоніі №2 у магчымасці атрымання медыцынскіх бандэроляў.

Па словах яго жонкі Наталлі Пінчук, раней такіх праблемаў у яе мужа не было.

Наталля Пінчук:

– Яму дазволена атрыманне адной медыцынскай бандэролі. Па правілах ён павінен быў напісаць, што ў гэтай бандэролі, якія лекі прысутнічаюць, і я павінна было яе адправіць. Так раней і было. Зараз узніклі складанасці. Па-першае, абмежавалі гэтую бандэроль вагой толькі ў адзін кілаграм. Прычым не зразумела, па якіх прычынах.

Па словах Наталлі Пінчук, у іншых калоніях і да іншых зняволеных такія абмежаванні не ўжываюцца.

Але і бандэроль вагой адзін кілаграм, якая была накіравана ў калонію Бяляцкаму, неўзабаве вярнулася назад. Адмова ў перадачы была абгрунтавана быццам бы парушэннем тэрміну адпраўкі. Хаця, па словах Наталлі Пінчук, ніякіх парушэнняў і памылак пры адпраўцы бандэолі не было. “Складаецца ўражанне, што да Алеся Бялдяцкага наўмысна і штучна выкарыстоўваюцца ўсё больш жорсткія патрабаванні і абмежаванні”, — кажа жонка палітвязня. Яна паўторна накіравала медыцынскую бандэроль у калонію.

racyja.eu

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Скрабец
  • Сяргей Марцалеў
  • Сьвятаслаў Барановіч
  • Яўген Васьковіч
  • Сяргей Башарымаў