Лех Валенса: Бяляцкі заразіў марай аб свабодзе беларусаў

Знакаміты польскі палітык і абаронца праў чалавека растлумачыў, чаму ў гэтым годзе аднайменную прэмію атрымаў старшыня ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі.

У артыкуле, які быў апублікаваны ў часопісе Wprost, Лех Валенса разважае аб дэмакратыі ў сучасным свеце, аб каштоўнасцях і высокім кошце, які часам даводзіцца плаціць за перамены да лепшага, піша ПЦ “Вясна”.

«Вы можаце быць асуджаныя за клопат пра іншых – і часам плаціць высокі кошт. За самаадданасць, якая дае надзею і веру ў лепшую будучыню, вы можаце падвяргацца пераследам. Тым не менш, ёсць людзі, якія ўсё яшчэ вераць, нягледзячы на ўсё гэта, што можна жыць у свабодным і дэмакратычным грамадстве, нават там, дзе няма рэальнай дэмакратыі. Такая пазіцыя заслугоўвае павагі. Таму ў гэтым годзе журы аддало прыз нашаму сябру з Беларусі, які заразіў сваіх суайчыннікаў марай аб свабодзе, – Алесю Бяляцкаму», – піша палітык .

Лех Валенса падкрэсліў, што польская супольнасць павінна дапамагаць умацаванню беларускай грамадзянскай супольнасці, якая выступае супраць рэжыму Лукашэнкі. «Сёння мы выразна бачым, што Беларусь не адносіцца да групы краін, якія можна назваць законапаслухмянымі і дэмакратычнымі», – падсумоўвае польскі палітык.

Прэмія імя Леха Валенсы была заснавана пяць гадоў таму і ўручаецца асобам, установам ці грамадзкім рухам, якія працуюць на карысць міру, салідарнага супрацоўніцтва народаў, свабоды і павагі да праў чалавека.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Жамчужны
  • Андрэй Кім
  • Кастусь Лукашоў