Алесь Бяляцкі адзначыў у калоніі яшчэ адзін “юбілей”

Праваабаронца Алесь Бяляцкі, які цяпер знаходзіцца ў калоніі, 10 кастрычніка даслаў калегу Валянціну Стэфановічу ліст.

– Я павіншаваў Алеся з 50-годдзем, і цяпер ён напісаў кароткі адказ, – распавядае Валянцін Стэфановіч “Народной воле”. – Жартуе, што адзначыў у калоніі яшчэ адзін юбілей – адседзеў чвэрць тэрміну. Распавёў, што за сем месяцаў знаходжання ў няволі атрымаў ужо сем спагнанняў, што перавяло яго ў статус злоснага парушальніка рэжыму. Хоць да штрафнога ізалятара справа пакуль не дайшла. Магчыма, унёс свае карэктывы візіт да Алеся ў калонію прадстаўніка Папы Рымскага.

Нагадаем, што на днях стала вядома, што Алесь Бяляцкі уключаны ў шорт-ліст намінантаў на прэмію Сахарава. Таксама туды ўключаны ўдзельніцы панк-групы Pussy Riot і двое іранцаў: праваабаронца Насрын Сатудзех, арыштаваная ў 2010 годзе па абвінавачванні ў спробе падарваць дзяржаўную бяспеку Ірана, і рэжысёр Джафар Панахі.

Лаўрэат прэміі будзе абраны 26 кастрычніка на нарадзе старшыняў палітычных фракцый Еўрапарламента.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Наста Дашкевіч
  • Аляксандар Шалайка
  • Яна Палякова
  • Аляксандар Казулін
  • Анатоль Шумчанка