Вернікі Еўропы абураныя катаваннямі над Дашкевічам

У Польшчы прайшла канферэнцыя, у якой прымалі ўдзел евангельскія вернікі 13 краін Еўропы.

У рамках служэнняў прайшлі двухгадзінныя малітвы за Беларусь.

У спецыяльным пасяджэнні, прысвечаным Беларусі, прадстаўнікі еўрапейскіх краін даведаліся пра сітуацыю ў Беларусі, пра палітвязняў, у тым ліку менавіта пра Зміцера Дашкевіча. Затым адбылася малітва за Зміцера і іншых палітвязняў Беларусі.

Інфармацыя, якая была агучана, выклікала хвалю абурэння і салідарнасці. Вернікі прасілі адрасы палітвязняў, каб пісаць ім лісты падтрымкі.

Нагадаем, 26 верасня ў СМІ з’явілася інфармацыя аб ціску, які аказваецца на Дашкевіча з боку адміністрацыі калоніі. Паведамлялася, у прыватнасці, што прадстаўнікі адміністрацыі абразліва выказваліся з нагоды пратэстанцкіх цэркваў і евангельскай веры Дашкевіча, а таксама з іх вуснаў гучалі пагрозы згвалтавання.

charter97.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Каваленка
  • Натальля Радзіна
  • Валеры Леванеўскі
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Зьміцер Дрозд