Каваленку паставілі на ўлік на 2 гады

Былога палітвязьня Сяргея Каваленку 8 кастрычніка выклікалі ў міліцыю і паведамілі, што ён пастаўлены на прафіляктычны ўлік на 2 гады да пагашэньня судзімасьці.

У міліцыі Сяргея Каваленку распытвалі пра ягоныя кантакты і цікавіліся, ці ёсьць у яго татуіроўкі, паведаміў былы палітвязень.

Сяргей Каваленка быў памілаваны ў канцы верасьня. Палітвязень адбываў пакараньне ў Магілёўскай калёніі. Трапіў ён туды паводле выраку за парушэньні парадку адбыцьця «хатняй хіміі», якую яму прысудзілі пасьля вывешваньня бел-чырвона-белага сьцяга на навагодняй ёлцы ў Віцебску ў 2010 годзе.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Натальля Радзіна
  • Яўген Сакрэт
  • Павал Красоўскі
  • Павал Вінаградаў
  • Аляксандар Зьдзьвіжкоў