Бяляцкі атрымаў 200 паштовак з віншаваннямі і называе візіт нунцыя “галоўным сюрпрызам”

Бяляцкі атрымаў 200 паштовак з віншаваннямі і называе візіт нунцыя «галоўным сюрпрызам»

У лісце ад 27 верасня праваабаронца-палітвязень піша сябрам, што атрымлівае шмат лістоў і паштовак з нагоды свайго юбілею, распавядае, што для яго сталася «самым вялікім сюрпрызам, што сабе і ўявіць ня мог», а таксама нагадвае ўсім нам, пра што заўсёды трэба памятаць.

У цэлым хочацца адзначыць, што гэты ліст Алеся прасякнуты светлым і пазітыўным настроем:
«Мне прыходзіць шмат лістоў і паштовак. Я імкнуся адказаць на ўсе, дзе ёсць зваротны адрас. Паглядзім, хто каго, але за тры дні, 25–27 верасня, прыйшло ўжо каля 200-т…

Вось пацяплела — і настрой адразу палепшыўся…

А самым вялікім сюрпрызам быў прыезд 25-га нунцыя. Вось што сабе і ўявіць не мог.

Ён перадаў клопат пра нас, сядзельцаў, Папы. Як у свой час Ян Павел ІІ з’ездзіў на Кубу — і выпусцілі больш за 100 вязняў. Пасадзілі на самалёт і адправілі ў Канаду. Спадзяюся на больш удалы варыянт. Урэшце, тое, што нунцыя пусцілі да нас, гэта даволі аптымістычны знак. Ён спытаўся, што перадаць Папу. Я сказаў: падзяку за клопат пра нас.

Але ў гэтай усёй гісторыі значна важней стварыць такую атмасферу, каб не было так, што адных выпусцяць, а новых набяруць.

І пра гэта заўсёды трэба памятаць».

spring96.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Віталь Мацукевіч
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Сяргей Каваленка
  • Сяргей Парсюкевіч
  • Аляксандар Фядута