Сем’і палітвязняў падзякавалі Папу

Сем’і беларускіх палітвязняў выказалі падзяку Папе Рымскаму за ўвагу да зняволеных.
Яны папрасілі яго паспрыяць іх хутчэйшаму вызваленню ды не спыняць малітваў за Беларусь.

Адкрытым лістом сваякі палітвязняў адрэагавалі на візіты Апостальскага нунцыя ў беларускія турмы, дзе ён сустрэўся з Міколам Статкевічам, Змітром Дашкевічам, Паўлам Севярынцам, Алесем Бяляцкім, Сяргеем Каваленкам і Паўлам Сырамалотавым (ужо вызваленыя).

Вядома, што ў аўторак арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроці сустрэнецца з Папам Бенедыктам XVI, і адной з тэмаў размовы будуць беларускія палітвязні.

Сваякі палітвязняў пішуць, што «на працягу 17 гадоў у нашай краіне правіць баль апошні дыктатар Еўропы» і называюць «грэшнай» сістэму, «якая трымаецца на хлусні і страху».

Яны звяртаюцца да Папы «з просьбай маліцца за нас, за Беларусь, за тых, хто церпіць у вязніцах пераслед, здзекі, гвалт, аддае сваё жыццё дзеля праўды, свабоды, справядлівасці і будучыні, пабудаванай не на камуністычных, а на хрысціянскіх каштоўнасцях».

nn.by

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Леанід Сьвецік
  • Арцём Дубскі
  • Арцём Грыбкоў
  • Фёдар Мірзаянаў
  • Юрый Бандажэўскі