Эніра Браніцкая: Ідзе гандаль палітвязнямі

Былая палітзняволеная ўпэўненая, што месца вызваленых вязняў могуць заняць новыя.

Выхад на свабоду Сяргея Каваленкі каментуе для «Радыё Свабода» кіраўнік грамадскай праваабарончай арганізацыі «Офіс па правах людзей з інваліднасцю» Эніра Браніцкая.

«Вядома, радасна чуць, што чалавек на свабодзе, але я не бачу ў гэтым ніякай добрай волі. Я ўпэўненая, што гэта палітычны гандаль. І гэта жудасна на самой справе, так як людзі сядзяць, гандаль ідзе і канца гэтаму не відаць. Бо ўлады зноў каго-небудзь пасадзяць, Еўропа зноў будзе гандлявацца. Гэта добра, што ў Еўропе думаюць пра людзей, думаюць, каб яны былі вызваленыя, але, на жаль, усё гэта таксама жудасна», – сказала яна.

Нагадаем, палітвязень Сяргей Каваленка быў вызвалены з калоніі ў Магілёве ўвечары 26 верасня. Аб вызваленні палітвязня стала вядома сёння раніцай. Каваленку вызвалілі на падставе напісанага пад ціскам прашэння аб памілаванні.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юрый Хадыка
  • Аляксандар Казулін
  • Уладзімер Някляеў
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Павал Севярынец