Вернікі пратэстуюць супраць здзекаў над Дашкевічам

Калі начальнік Мазырскай калоніі Юрый Збароўскі цкаваннем пратэстанта Зміцера Дашкевіча спрабаваў абурыць усю пратэстанцкую грамадскасць краіны, то ён гэтага дамогся.

Ад імя вернікаў царквы хрысціян веры евангельскай «Іаан Прадцеча» пастар Антоній Бокун звярнуўся да Дэпартаменту выканання пакаранняў МУС, Генеральнай пракуратуры і адміністрацыі Лукашэнкі з заклікам спыніць ціск на вязня Мазырскай калоніі, лідэра моладзевай арганізацыі «Малады фронт», піша «Народная воля».

«Зміцер Дашкевіч з’яўляецца хрысціянінам, вернікам Царквы хрысціян веры евангельскай «Іаан Прадцеча» з 2006 года. Выклікае неразуменне і трывогу, што прадстаўнікі адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20 дазваляюць сабе грэбліва выказвацца адносна хрысціянскай канфесіі, якая прадстаўлена ў Беларусі амаль 1000 зарэгістраванымі суполкамі і аб’ядноўвае ў сваіх шэрагах дзесяткі тысяч вернікаў», – гаворыцца ў звароце.

Пастар царквы, да якой належыць Дашкевіч, ад імя ўсіх вернікаў патрабуе ўсебаковага расследавання фактаў неправавых дзеянняў адміністрацыі Мазырскай папраўчай калоніі № 20. «Патрабуем спыніць ціск, які аказваецца на Зміцера Дашкевіча, выявіць і пакараць вінаватых у гэтым службовых асоб, а таксама прыняць меры для недапушчэння паўтарэння падобных фактаў у будучыні», – гаворыцца ў звароце.

Можна не сумнявацца, што калі не ўсё тысяча пратэстанцкіх абшчын цяпер будуць патрабаваць расследавання інцыдэнту з Дашкевічам, то значная іх колькасць.

Нагадаем, што па звестках актывістаў, Зміцер Дашкевіч з-за канфлікту з начальнікам калоніі апынуўся ў карцэры і абвясціў галадоўку ў знак пратэсту супраць абразаў і цкавання, якія пачаліся на падставе таго, што ён «не той веры».

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юлія Чыгір
  • Міхаіл Марыніч
  • Эніра Браніцкая