Апостальскі нунцый сустрэўся з Паўлам Севярынцам

Апостальскі нунцый у Беларусі Кляўдыё Гуджэроці 26 верасьня сустрэўся з палітвязьнем Паўлам Севярынцам.

Палітвязень Павал Севярынец цягам 40 хвілін меў пэрсанальную сустрэчу з апостальскім нунцыем у Беларусі Кляўдыё Гуджэроці. Падчас гутаркі дыпляматычны прадстаўнік Ватыкану паведаміў, што зараз праводзіць шэраг сустрэч зь беларускімі палітвязьнямі, паведамляе Павал Севярынец:

«Нас папярэджвалі за некалькі дзён, што будзе нейкая праверка, каб мы ўсе прыбралі пакоі і ў камэндатуры навялі парадак. Я думаў, што будзе нейкае міліцэйскае начальства. І калі я зайшоў у кабінэт начальніка і пабачыў Кляўдыё Гуджэроці і перакладчыка, то, вядома, быў вельмі ўражаны. Ён пачаў з таго, што перадаў прывітаньне ад усяго дыпляматычнага корпусу, што зараз наведвае палітвязьняў, якіх наведаць ёсьць магчымасьць. І калі мы размаўлялі зь ім пра палітвязьняў-каталікоў, якім патрэбна духоўная падтрымка, сустрэча з ксяндзамі — я ўзгадаў Лобава і Бяляцкага, зь якімі перапісваюся, — спадар Гуджэроці сказаў, што ў Бяляцкага такая магчымасьць была, што яму была перададзеная кніга для малітваў. Таксама сказаў, што для іх важна падтрымаць людзей, якія церпяць. Што галоўнае багацьце для Касьцёла — гэта людзі, якія церпяць перасьлед».

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Волчак
  • Валеры Шчукін
  • Арцём Грыбкоў
  • Алег Федаркевіч
  • Міхась Субач