Жонка Статкевіча: Ніякіх прашэнняў Мікола не пісаў і не збіраецца

Былы кандыдат у прэзідэнты, палітвязень Мікола Статкевіч не пісаў прашэння аб памілаванні. Пра гэта заявіла яго жонка Марына.

«Я думаю, што гэтае пытаньне крыху нават лішняе. Бо Мікола выказваў сваю пазыцыю неаднаразова, і, безумоўна, ніякіх прашэньняў ён не пісаў і пісаць іх не зьбіраецца. Наадварот, ён нават напісаў заяву да адміністрацыі, каб больш да яго з прапановай аб прашэньні не зьвярталіся. Ён казаў, што дамогся ад іх чэснага слова. Мікола добра ўсьведамляе і не адзін раз пра гэта гаварыў і заяўляў у апошнім сваім слове ў судзе, што прасіць прашэньня ў злачынцаў — гэта недапушчальна.Такія рэчы для яго непрымальныя ні з маральных, ні з палітычных пазыцыяў. Бо ён ня можа здрадзіць людзям, якія яму паверылі, ён ня можа здрадзіць справе, якой займаецца цягам 20 зь лішнім гадоў».

Як паведаміла «Свабодзе» маці палітвязьня Марына Лобава, яе сын Эдуард Лобаў ніякіх просьбаў аб памілаваньні не пісаў. Паводле яе інфармацыі, з такой просьбай да Аляксандра Лукашэнкі зьвярнуліся палітвязьні Сяргей Каваленка і адзін з асуджаных анархістаў, які дакладна, яна ня ведае.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алесь Круткін
  • Яўген Скочка
  • Яна Палякова
  • Аляксандар Фядута
  • Яўген Сувораў