Аўтуховіч: Апазіцыя наступае на адны і тыя ж граблі

У адным з апошніх лістоў з Гродзенскай турмы палітзняволены, ветэран вайны ў Аўганістане Мікалай Аўтуховіч даў ацэнку перадвыбарчай кампаніі ў Палату прадстаўнікоў. Па яго словах, апазіцыя наступае на адны і тыя ж граблі. “Таму пра выбары пісаць не хачу — глупа за гэтым назіраць,” — гаворыцца ў лісце, які атрымала грамадзянская актывістка Алена Дубовік. З ёй Аўтуховіч лістуецца амаль год:

– І далей ён піша, што ў яго быў вопыт, ён удзельнічаў у выбарах як кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў у 2004 годзе. І ведае ўсю гэтую кухню. Калі адбываліся ўсе тыя выбары, яго штаб зарэгістраваў каля 70 парушэнняў, але Центрвыбаркам гэтыя парушэнні не прызнаў. Прычым там парушэнні былі з відэаматэрыяламі зафіксіраваны.

Мікалай Аўтуховіч быў асуджаны Вярхоўным судоў да 5 гадоў і 2 месяцаў пазбаўлення волі за незаконныя дзеянні ў адносінах да вогнестрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Падчас вобшуку ў яго быццам знайшлі некалькі патронаў да паляўнічай стрэльбы. Сам Аўтуховіч віны не прызнаў. Першапачаткова ён абвінавачваўся ў падрыхтоўцы тэрарыстычнага замаху, у прыватнасці, на старшыню Гродзенскага аблвыканкаму Уладзіміра Саўчанкі. Аднак гэтае абвінавачванне падчас працэсу цалкам “рассыпалася”.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Аўтуховіч
  • Вадзім Кабанчук
  • Максім Дашук
  • Сьвятаслаў Барановіч