Аляксандар Малчанаў вучыцца ў калёніі на токара

Пра гэта паведаміла грамадзкая актывістка Тацяна Кім.

Паводле ліста ад былога палітвязьня Малчанава, які за крадзеж мэталялёму апынуўся на 1,5 гады зноў за кратамі, ён нядаўна атрымаў пасылку, якую даслалі праваабаронцы.

«Дзякуе ўсім за пасылку, перадае прывітаньне. Напісаў, што пайшоў у калёніі вучыцца на токара. Нібыта ў яго ўсё нармальна, наколькі гэта магчыма ў калёніі», — паведаміла Тацяна Кім.

Аляксандр Малчанаў адбывае пакараньне ў калёніі «Навасады» пад Барысавам.

svaboda.org

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікалай Дзядок
  • Алесь Міхалевіч
  • Павал Сырамолатаў
  • Настасься Азарка
  • Яўген Сувораў