Зміцер Бандарэнка вырашыў не вяртацца ў Беларусь (відэа)

Ён агучыў заяву журналістам «Белсату» падчас сённяшняга святкавання Дня беларускае вайсковае славы ў Варшаве.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка з ліпеня папраўляў здароўе ў Польшчы і збіраўся ляцець у Менск. Аднак з увагі на пераслед апазіцыі ў Беларусі, які абвастрыўся пасля палёту шведскіх пілотаў, ён вырашыў пакуль «узяць паўзу» і не вяртацца на радзіму.

«Буду заставацца бліжэйшым часам – а можа, і небліжэйшым – у Польшчы», – патлумачыў апазіцыянер. Цяпер існуе вялікая небяспека, што яго зноў арыштуюць, мяркуе Бандарэнка.

Бандарэнку, які на мінулых прэзідэнцкіх выбарах быў даверанай асобай Андрэя Саннікава, асудзілі на два гады калоніі паводле г. зв. справе аб масавых беспарадках. За кратамі ён перанёс дзве аперацыі, у тым ліку – на хрыбетніку. Стан ягонага здароўя імкліва пагаршаўся. Сёлета 15 красавіка ён выйшаў на волю пасля таго, як напісаў прашэнне аб памілаванні, правёўшы за кратамі 1,5 года.

belsat.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Вазьняк
  • Яўген Сувораў
  • Іван Крук
  • Валеры Шчукін
  • Юлія Чыгір