Палітвязень Парфянкоў адзначае дзень нараджэння ў СІЗА

Палітвязень знаходзіцца ў следчым ізалятары № 6 Баранавічаў.

Яго пакаралі нібыта за «парушэнні ўмоў прафілактычнага нагляду».

Нагадаем, 27-гадовы Васіль Парфянкоў быў першым асуджаным па справе аб пратэстах апазіцыі 19 снежня 2010 года. У лютым 2011 года яго асудзілі на 4 гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі строгага рэжыму. У жніўні мінулага года Парфянкоў быў памілаваны ўказам Лукашэнкі.

У студзені 2012-га ў дачыненні да яго ўстанавілі прафілактычны нагляд, а ў красавіку Следчы камітэт Першамайскага раёна Менска ўзбудзіў супраць былога палітвязня новую крымінальную справу – за парушэнне ўмоў прафілактычнага нагляду, піша БелаПАН.

Па версіі праваахоўных органаў, Парфянкоў парушыў парадак выканання ўмоў прэвентыўнага нагляду, у прыватнасці адсутнічаў па месцы жыхарства без уважлівай прычыны, за што двойчы на працягу года атрымліваў адміністрацыйнае спагнанне. Парфянкоў растлумачыў, што выходзіў з дому ў краму на некалькі хвілін, каб купіць прадуктаў.

29 траўня суд Першамайскага раёна Менска прызнаў Парфянкова вінаватым у парушэнні ўмоў прафілактычнага нагляду і прысудзіў да 6 месяцаў арышту. 24 ліпеня Менскі гарадскі суд пакінуў прысуд у сіле.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Антон Сурапін
  • Кацярына Салаўёва
  • Вінцук Вячорка
  • Аляксей Бондар