Павел Севярынец: Прысуд Дашкевічу – прысуд усім нам

Сустаршыня Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі, палітвязень Павел Севярынец пракаментаваў новы прысуд лідэру «Маладога Фронту».

«Судзілішча над Дашкевічам – вельмі сур’ёзная рэч. Па-першае, зараз паняцце «дасядзець да званка» для палітвязняў адмяняецца. Колькі будзе існаваць рэжым – столькі будуць і палітвязні. І, магчыма, некаторым давядзецца адбыць у турме столькі ж, колькі ва ўладзе будзе Лукашэнка. Такім чынам, гэта сігнал і прысуд усім вязням сумлення.

Па-другое, гэта прысуд нам як грамадству. Малады нацыянальны лідэр, сучасны Каліноўскі, вернік і хрысціянін Зміцер Дашкевіч ахвяруе ўсім і нясе крыж у турме, а на волі – цішыня і кампанія «выбараў». А патрэбна наша агульная малітва і агульнанацыянальныя акцыі салідарнасці. Заклікаю тэрмінова правесці нацыянальны круглы стол па справе Дашкевіча і 411 артыкула. Свабоду Дашкевічу! Свабоду Беларусі», – сказаў палітвязень «Народной воле».

Іншыя палітычныя вязьні

  • Настасься Азарка
  • Алег Корбан
  • Сяргей Марцалеў
  • Наста Дашкевіч
  • Аляксей Шыдлоўскі