Наста Палажанка: Тэрмін зняволення могуць расцягваць да бясконцасці

Зміцера Дашкевіча хочуць зламаць, але гэта нікому не пад сілу, упэўнена нявеста палітвязня.

Намеснік старшыні «Маладога Фронту» Наста Палажанка пракаментавала сайту charter97.org прысуд лідэру «Маладога Фронту» Зміцеру Дашкевічу да яшчэ аднаго году зняволення.

«Яму далі максімальны тэрмін, які маглі даць па артыкуле «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі». Супрацоўнікі калоніі нам казалі, што не памятаюць выпадку, каб па 411-м артыкуле давалі такі жорсткі прысуд. Пару месяцаў давалі – але не год», – сказала Наста Палажанка.

«Тэндэнцыя кажа аб тым, што тэрмін зняволення вязняў сумлення – гумовы, і што яго могуць расцягваць да бясконцасці», – лічыць нявеста палітвязня.

«Але ім Зміцера не зламаць. За ўсё сваё жыццё ён прадэманстраваў нязломлены дух і жалезны характар, і калі хтосьці лічыць, што можа яго зламаць праз дадатковыя тэрміны зняволення, няхай ведаюць, што колькі б тэрмінаў яму не дадавалі, Дзіма не зламаецца», – упэўненая намеснік старшыні «Маладога фронту».

«Ён верыць у Божую волю і ведае, што дачакаецца таго часу, калі ў Беларусь прыйдуць перамены. Ніякія спробы зламаць Зміцера не паўплываюць ні на яго характар, ні на яго перакананні», – падкрэсліла Наста Палажанка.

Нагадаем, 28 жніўня ў Глыбоцкай калоніі судзілі лідэра «Маладога Фронту» Зміцера Дашкевіча па абвінавачванні ў «злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі». Палітвязня прысудзілі да яшчэ аднаго году калоніі.

Зміцера Дашкевіча разам з актывістам «Маладога фронту» Эдуардам Лобавым затрымалі ў Менску за дзень да прэзідэнцкіх выбараў, 18 снежня 2010 года. Супраць іх учынілі правакацыю, пасля чаго маладафронтаўцаў абвінавацілі ў збіцці двух чалавек.

24 сакавіка 2011 года суд прысудзіў Дашкевіча да двух гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Ён павінен быў выйсці на волю 18 снежня 2012 года.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аксана Новікава
  • Анатоль Паўлаў
  • Алег Сурган
  • Яўген Скочка
  • Алег Волчак