Майра Мора сочыць за лёсам Сяргея Каваленкі

Кіраўнік дэлегацыі Еўразвяза ў Мінску Майра Мора знаходзіцца ў пастаянным кантакце з жонкай і маці палітвязня Сяргея Каваленкі. Сітуацыю вакол палітвязня Майра Мора абмяркоўвала таксама з уладамі. Зараз працягваюцца перамовы над новымі захадамі, каб дапамагчы зняволенаму апазіцыянеру.

Такі адказ на запыт еўрадэпутата Марка Мігальскага даслала кіраўнік дэлегацыі Еўразвяза ў Мінску Майра Мора:

– Прыемна, што, як мяне запэўніў кіраўнік дэлегацыі Еўразвяза, ёсць кантакты з сям’ёй Каваленкі і ён адсочвае гэтую сітуацыю. Я спадзяюся, што намаганні кіраўніка дэлегацыі прынясуць спадзяваны вынік – зменіцца ў лепшы бок сітуацыя, у якой зараз знаходзіцца Каваленка. Гэта такі элемент пастаяннага ціску на ЕС і на свядомасць беларускага рэжыму, каб апошні не думаў, што Каваленка застаўся адзін.

На мінулым тыдні пасля 16 дзён ў ШІЗА ў магілёўскай калоніі Каваленка быў пераведзены ў медычную частку. Да гэтай пары не вядома, які стан здароўя зняволенага, што трапіў ў турму пасля працяглай галадоўкі пратэсту.

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Мікола Статкевіч
  • Алесь Стральцоў
  • Міхаіл Марыніч
  • Натальля Радзіна