Марэк Мігальскі заклікае пісаць лісты да Amnesty International

Еўрадэпутат Марэк Мігальскі пачынае новую ініцыятыву ў падтрымку зняволенага сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі. Палітык заклікае ўсіх людзей добрай волі пісаць лісты ў міжнародную амністыю з заклікам, каб гэтая міжнародная ўстанова прызнала Каваленку вязнем сумлення.

– Заўтра размешчу ў блогу такое абскарджанне, каб шматлікія асобы атакавалі Amnesty International з просьбай аб прызнанні Сяргея Каваленкі вязням сумлення, а таксама маю намер прыцягнуць многіх грамадскіх дзеячаў, акцёраў да маёй ініцыятывы.

Сяргей Каваленка быў затрыманы 19 снежня 2011 года па абвінавачанні ва ўхіленні ад адбывання пакарання ў выглядзе абмежавання волі (арт. 415 КК). Гаворка ідзе аб пакаранні, якое было вынесена апазіцыянеру ў маі 2010 года за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай навагодняй ёлцы Віцебска. У лютым гэтага года Каваленку асудзілі на два гады і адзін месяц пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму. Адразу пасля затрымання ён абвясціў галадоўку пратэсту, якая доўжылася з невялікімі перапынкамі амаль два месяцы.

Кантакты аддзелу Amnesty International:

Mateusz Król, Prezes Zarządu Amnesty International Polska

Biuro Stowarzyszenia, ul. Piękna 66a, lokal 2, I piętro, 00-672 Warszawa tel/fax: (22) 827-60-00

e-mail: [email protected]

racyja.eu

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аксана Новікава
  • Сяргей Гумінскі
  • Уладзімер Кобец
  • Яраслаў Грышчэня
  • Павал Севярынец