Беларускія журналісты падтрымалі Алеся Бяляцкага (фота)

У нядзелю ўсе, хто глядзеў футбольны матч Беларусь-Бразілія па канале «Беларусь-1», змаглі ўбачыць бел-чырвона-белы сцяг у прамым эфіры.

Адразу пасля выканання гімна на трыбунах разгарнулі бел-чырвона-белыя сцягі, якія прыцягнулі ўвагу відэааператараў, якія вялі трансляцыю знакавага матча.

«Салідарнасць» высветліла, што ў кадр з нацыянальнай сімволікай на стадыёне патрапілі беларускія журналісты.

– З самай раніцы, як прыехалі ў Манчэстэр, мы хадзілі з бел-чырвона-белымі сцягамі па горадзе, – распавёў наведаўшы матч Андрэй Аляксандраў. – Пасля без усялякіх праблем зайшлі на стадыён і разгарнулі сцягі ўжо там.

Паводле слоў журналіста, на «Олд Трафард» з нацыянальнай сімволікай прыйшло некалькі кампаній.

– Людзей з бел-чырвона-белымі сцягамі было нямала. Хапала, праўда, беларусаў і з чырвона-зялёнай сімволікай, але яны падыходзілі да нас вітацца, вельмі пазітыўна рэагуючы на нашы сцягі, – распавёў суразмоўца.

Адзначым, што нацыянальная сімволіка была і на папярэднім матчы нашай зборнай з Новай Зеландыяй.

Беларускія журналісты Кастусь Лашкевіч і Андрэй Аляксандраў.

gazetaby.com 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Павал Мажэйка
  • Яўген Сакрэт
  • Андрэй Пазьняк
  • Міхась Субач
  • Рыгор Кійко