Яўгена Васьковіча ў турме паставілі на ўлік

У 4-ай магілёўскай турме на прафіляктычны ўлік пастаўлены актывіст Яўген Васьковіч, паведаміў сакратар аргкамітэту БХД Дзяніс Садоўскі.

Паводле ліста Васьковіча яго паставілі на ўлік за тое, што нібыта «схільны да ўцёкаў і радыкальных дзеяньняў». Пры гэтым на 10 дзён ў карцэр юнака пасадзілі за тое, што проста заснуў у дзень. Васьковіч паведаміў, што яму прапаноўвалі падпісаць прашэньне аб памілаваньні, але ён адмовіўся, паколькі не прызнае сваёй віны.

Яўген Васьковіч быў асуджаны на 7 гадоў зьняволеньня за спробу падпалу дзьвярэй будынку КДБ у Бабруйску.

svaboda.org

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Васіль Старавойтаў
  • Андрэй Дзьмітрыеў
  • Юрый Рубцоў
  • Анатоль Лябедзька
  • Ільля Васілевіч