Мазыр: чаканая адмова Уладзіміру Целяпуну

26 ліпеня праваабаронца Уладзімір Целяпун атрымаў адмоўныя адказы з райвыканкама і райсавета Мазыра на свае заявы аб правядзенні вулічнага шэсця ў цэнтры горада. Мерапрыемства было запланавана на 4 жніўня з мэтай распаўсюду ўлётак з інфармацыяй пра Алеся Бяляцкага і патрабаваннем спыніць супраць крымінальны пераслед праваабаронцы.

Такім чынам Уладзімір Целяпун хацеў прыцягнуць увагу ўсіх структур грамадзянскай супольнасці Беларусі да справы салідарнасці і падтрымкі правабарончых арганізацый і правабаронцаў, грамадзянаў, у тым ліку і кандыдатаў на пасаду Прэзідэнта, якія былі незаконна асуджаныя за падзеі19 снежня 2010 года, і ўсіх, хто сутыкаецца цяпер з пераследам за свае перакананні і палітычныя погляды.

Лісты-адказы, якія атрымаў Уладзімір Целяпун, падпісаны намеснікам старшыні Мазырскага райвыканкама Феліксам Галюком і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Сяргеем Гвоздзем. Па сваім змесце яны аднолькавыя.

Адмаўляюць Уладзіміру Целяпуну ў правядзенні заяўленага мерапрыемства па прычыне неадпаведнасці патрабаванням артыкула 2 Закона Рэспублікі Беларусь “Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь” , у якім гаворыцца, што “вулічнае шэсце – арганізаваны масавы рух групы грамадзянаў па пешаходнай ці праезжай частцы вуліцы (дарогі), бульвара, праспекта, плошчы ў мэтах прыцягнення ўвагі да якіх-небудзь праблемаў або публічнага выказвання сваіх грамадска-палітычных настрояў або пратэсту.

А ў заяве паказаная колькасць удзельнікаў вулічнага шэсця – адзін чалавек, што не адпавядае вызначэнню “вулічнае шэсце”, дадзенаму ў Законе” – чытаем у лісце, падпісаным Сяргеем Гвоздзем,старшынёй раённага Савета дэпутатаў.

Абедзьве ўстановы прапануюць абскардзіць сваё рашэнне ў судовым парадку.

Для Уладзіміра Целяпуна адмоўны адказ – чаканы.

– Артыкул 35 Канстытуцыі толькі дэкларуе, што свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацыі і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзянаў, гарантуецца дзяржавай.

Так, свабода гарантуецца, але не гарантуецца права скарыстацца гэтай свабодай. Мне забаранілі нават шпацыраваць па цэнтры горада. Аднак, па тратуары ў гэты час, з 17-00 да 20-00, буду ісці не адзін я, шмат людзей ідзе ў парк адпачываць, мазырчукі ўвечары шпацыруюць уздоўж ракі. Таму ўжо будзе масавы рух грамадзян, і неабавязкова, каб усе яны былі актыўнымі ўдзельнікамі мерапрыемства. Хто пажадае – возьме ў мяне ўлётку, каб даведацца пра маё меркаванне, праблемы, якія мяне хвалююць. Хто не пажадае – пройдзе міма…

Уладзімір Целяпун не першы раз падае заяву на правядзенне масавага мерапрыемства, пікетаў. І яму заўжды даюць адмоўны адказ. Але, па словах праваабаронцы, сцвярджаць, што няма ніякіх зрухаў – няправільна:

-Ужо тое, што мне, беларусу, пачалі дасылаць адказы (хоць і адмоўныя) па-беларуску – хіба гэта не зрух з мёртвай кропкі бяспамясцтва пра тое, хто мы ёсць?! Чыноўнікі ўрэшце пачыталі Закон і пачалі ў якасці аргумента адмовы ў правядзенні масавага мерапрыемства прыводзіць артыкулы з Закона, а не прапаноўваць ладзіць пікет на стадыёне “Спартак”.

spring96.org

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Буланаў
  • Алег Корбан
  • Уладзімер Падгол
  • Андрэй Рамашэўскі
  • Уладзімер Хамічэнка