Пікет у падтрымку палітвязняў у Бярозе не дазволілі

Праваабаронцы з Бярозы Сяржук Русецкі і Тамара Шчапёткіна, а таксама сябра Партыі БНФ Анатоль Сахаруша атрымалі адмову з райвыканкаму на правядзенне пікету 4 жніўня ў цэнтры гораду, каля ўваходу на малы харчовы рынак з 12.00 да 14.00. Адмова падпісаная намеснікам старшыні выканкаму Яўгенам Тарасюком. Пікет планаваўся ў падтрымку старшыні Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў.

У адмове выканкам спаслаўся на сваё рашэнне ад 9 лютага 2010 года № 138 “Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у Бярозаўскім раёне”. Па словах Яўгена Тарасюка, акцыя планавалася не ў вызначаным месцы. Акрамя таго, да заяўкі на пікет не былі далучаныя копіі дамоваў з міліцыяй, камунальнікамі і медыкамі на абслугоўванне пікету. Улады абыйшлі ўвагай тое, што арганізатары акцыі бралі на сябе забеспячэнне парадку і абслугоўвання.

Заяўляльнікі пікету намераны абскарджваць рашэнне райвыканкаму.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні