Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыю Парфянкова

24 ліпеня Менскі гарадзкі суд не задаволіў касацыйную скаргу грамадзкага актывіста Васіля Парфянкова на прысуд аб арышце на 6 месяцаў за невыкананьне умоваў прэвэнтыўнага нагляду, устаноўленага судом.

Пакуль Васіль Парфянкоў застаецца на волі. Ён не затрыманы і будзе чакаць накіраваньня ў арыштны дом па месцы жыхарства ў адпаведнасьці з заканадаўствам.

29 траўня Васіль Парфянкоў быў асуджаны па артыкуле 421 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь судзьдзёй Першамайскага раёна Менска Сяргеем Бандарэнкам.

Прэвэнтыўны нагляд тэрмінам на адзін год, у парушэньні якога прызнаны вінаватым былы палітвязень, быў устаноўлены за ім з 5 студзеня бягучага года.

Падставай для гэтага стаў актыўны удзел Парфянкова ў грамадзка-палітычным жыцьці пасьля таго, як ён сярод іншых вязьняў Плошчы-2010 быў вызвалены ў жніўні 2011 года ў адпаведнасьці з указам прэзыдэнта пра памілаваньне.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Валер Сядоў
  • Зьміцер Новік
  • Аксана Новікава
  • Зьміцер Дашкевіч
  • Андрэй Жукавец