Міколу Статкевіча пакінулі на строгім рэжыме за аказанне маральна-псіхалагічнага ціску

Пра гэта паведаміла Марына Адамовіч, якая 20 ліпеня наведала Магілёўскую турму, дзе трымаюць яе мужа, палітыка Мікалая Статкевіча.

«З карцэру ён выйшаў у панядзелак, 16 ліпеня. І адразу даведаўся, што яму працягнуты строгі турэмны рэжым на нявызначаны тэрмін.
Ён быў на строгім рэжыме ўжо паўгода, да 12 ліпеня, і яго маглі перавесці на звычайны рэжым, але пакінулі строгі.

І яшчэ стала вядомая фармулёўка, зь якой ён трапіў у карцэр — „за аказаньне маральна-псыхалягічнага ціску“. На каго — незразумела».

Былы кандыдат на прэзыдэнта Мікалай Статкевіч асуджаны за падзеі 19 сьнежня 2010 году на 6 гадоў зьняволеньня. З пачатку 2012 году рэжым утрыманьня для Статкевіча зьмянілі з калёніі на крытую турму.

svaboda.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Юры Казак
  • Уладзімер Кобец
  • Андрэй Клімаў
  • Віталь Мацукевіч
  • Натальля Радзіна