На Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу

Пра гэта было аб’яўлена сёння раніцай у перадачы «Зона Х» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

У дачыненні да лідара міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (зарэгістравана ў Чэхіі) Змітра Дашкевіча, асуджанага на 2 гады зняволення, распачата новая крымінальная справа — «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Пра гэта было аб’яўлена сёння раніцай у перадачы «Зона Х» ў эфіры тэлеканала «Беларусь 1».

Нявеста Дашкевіча Наста Палажанка, якая таксама з’яўляецца намеснікам старшыні «Маладога фронту», паведаміла, што пра магчымасць завядзення крымінальнай справы па артыкуле 411 Крымінальнага кодэкса Беларусі (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі выпраўленчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі) яна даведалася 10 ліпеня падчас наведвання калоніі № 13 у Глыбокім, дзе адбывае пакаранне Дашкевіч. «Тады стала вядома, што матэрыялы для завядзення справы перададзеныя ў Следчы камітэт па Віцебскай вобласці», — адзначыла Палажанка.

Паводле яе слоў, матэрыялы былі перададзеныя 6 ліпеня.

«Следчы камітэт на працягу 10 дзён павінен быў разгледзець гэтыя матэрыялы і прыняць рашэнне аб узбуджэнні крымінальнай справы або адмове ў завядзеніні. Мабыць, рашэнне было прынята не на карысць Дашкевіча», — сказала Палажанка.

Больш падрабязную інфармацыю пра крымінальную справу можна будзе даведацца пасля сустрэчы Дашкевіча з адвакатам, якая запланавана на 20 ліпеня.

Калі Дашкевіча прызнаюць вінаватым па названым артыкуле, яму пагражае яшчэ адзін год пазбаўлення волі.

belapan.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Гапонаў
  • Аляксандар Францкевіч
  • Андрэй Жукавец
  • Мікола Астрэйка
  • Аляксей Янушэўскі