Зміцер Дашкевіч: «Я адмаўляюся выконваць любыя патрабаванні адміністрацыі любой калоніі»

Палітвязень напісаў «яўку з павіннай».

Нявеста палітвязня Змітра Дашкевіча Наста Палажанка сёння наведала калонію ў Глыбокім, дзе хлопец адбывае зняволенне. Там Наста дазналася, што чатыры дні таму, 6 ліпеня, адміністрацыя калоніі падала дакументы ў Следчы камітэт на завядзенне новай крымінальнай справы супраць Дашкевіча за «невыкананьне рэжыму калоніі».

Сам Зміцер Дашкевіч адрэагаваў на гэта лістом на апераджэнне на імя начальніка калоніі, які ён саркастычна назваў «яўкай з павіннай».

«Я, Дашкевіч Д.В., прызнаю сябе вінаватым у тым, што свядома адмаўляюся выконваць некаторыя патрабаванні адміністрацыі калоніі, якія лічу незаконнымі.

Каб спрасціць працу правакатарам, агентам і следчаму камітэту, я адмаўляюся выконваць любыя патрабаванні адміністрацыі любой калоніі, у якой я буду знаходзіцца.

Раю беларускім спецслужбам асудзіць мяне на максімальны тэрмін, прадугледжаны арт. 411 КК РБ, пры гэтым рыхтуючы на мяне новыя крымінальныя справы ў кожнай новай калоніі.

Зміцер Дашкевіч

10.07.2012».

Паводле гэтага артыкулу Дашкевічу можа прадугледжваць да 1 году зняволення. Лідар «маладафронтаўцаў» Зміцер Дашкевіч быў арыштаваны 18 снежня 2010, за дзень да прэзіднцкіх выбараў, нібыта за бойку. Разам з ім на судзе паўстаў паплечнік Эдуард Лобаў. У выніку Дашкевіч атрымаў два гады зняволення, Лобаў — 4.

За кратамі ад Дашкевіча неаднаразова патрабавалася, каб ён напісаў прашэнне аб памілаванні, але вязень адмаўляўся. На волю Зміцер павінен выйсці 19 снежня, калі не будзе заведзеная новая справа.

nn.by

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Яроменак
  • Андрэй Пратасеня
  • Аляксандар Васільеў