Андрэя Саннікава ў калоніі “Віцьба-3” наведала адвакат

Палітычнага зняволенага, кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава ў калоніі “Віцьба-3” наведала адвакат. Сустрэча працягвалася больш за 2 гадзіны. Па словах жонкі палітыка Ірыны Халіп, размова ішла аб юрыдычных аспектах ягонай справы:

– Вывучалі матэрыялы справаздачы АБСЕ аб справе 19 снежня, якая ўжо існуе і надрукавана. Як заўсёды навінаў няма, Андрэю забаронена нешта казаць пра сябе. Ён сказаў толькі, што, на жаль, газеты атрымлівае пазней, чым яны выходзяць, могуць увогуле тыдзень не прыносіць яму ніякіх газет, хаця ён падпісаны, а праз тыдзень прынесці ўсе.

Па словах Ірыны Халіп, асаблівых праблемаў са здароўем у Андрэя Саннікава зараз няма. Адчувае ён сябе больш менш нармальна, паведаміла Ірына Халіп.

Раней паведамлялася, што камісія па памілаванню збіраецца вывучыць абставіны напісання прашэння аб памілаванні на імя Аляксандра Лукашэнкі – добраахвотна ці пад прымусам яно было напісана. Па словах Ірыны Халіп, ніякіх праверак на гэты конт не праводзілася. І як яна ўпэўнена, праводзіцца не будзе.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Падгол
  • Ільля Васілевіч
  • Кацярына Садоўская
  • Натальля Радзіна
  • Валеры Леванеўскі