Да палітвязня Міколы Статкевіча не даходзяць лісты

Да палітычнага зняволенага, былога кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Міколы Статкевіча амаль не даходзяць лісты з волі.

Палітык утрымліваецца ў турме горада Магілёва. Ён асуджаны на 6 гадоў зняволення. Аб праблемах з ліставаннем даведалася яго жонка, Марына Адамовіч, з апошняга ліста палітыка да яе. Гэты ліст прыйшоў пасля працяглага перапынку. Раней цэнзура не прапусціла ліст палітыка да жонкі, вярнуўшы пусты канверт.

– Ён зноў падцвердзіў, што ніводны ліст да яго не дайшоў. Ні лісты, ні віншаванні, ні паштоўкі, ні нават тэлеграмы, я ведаю, што іх было не мала, прынамсі да святочных дзён. Таксама не даходзяць яго лісты, я адмыслова прасіла паведаміць мне, каму ён пісаў, каб праверыць. Дык вось віншавальныя паштоўкі, якіх было напісана да 8 сакавіка каля сарака, да адрасата дайшло толькі дзве.

Па словах Марыны Адамовіч, апошні ліст да яе з турмы датаваны 22 сакавіка. Па зместу і настрою ён бадзёры, цёплы, вясёлы. “Мікола Статкевіч рады, што я ўзяла квіток на канцэрт Ніно Катамадзе. Як раз канцэрт гэтай спявачкі быў апошні, які мы наведалі перад прэзідэнцкімі выбарамі, Мікалай дагэтуль з цеплынёй пра яго ўспамінае”, – распавяла Марына Адамовіч.

Іншыя палітычныя вязьні

  • Эдуард Пальчыс
  • Леанід Сьвецік
  • Вадзім Лабковіч