Ігар Аліневіч нарэшце здолеў пазваніць сваім бацькам

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў палітвязню Ігару Аліневічу ў задавальненні нагляднай скаргі на прысуд. Гэта было зроблена амаль праз паўгода пасля прыняцця скаргі да разгляду.

Сам Ігар пасля доўгага маўчання нарэшце патэлефанаваў сваім бацькам. Апошні званок ад сына яны мелі мінулай восенню. Пра гэта Радыё Рацыя паведаміла маці зняволенага анархіста Валянціна Аліневіч.

– У нядзелю, пасля Дня Волі, я прыйшла дамоў і зазваніў тэлефон. Я падняла трубку і пачула яго голас. Гэта было так нязвыкла, бо ў нас быў толькі адзін тэлефонны званок восенню і з таго часу не было ніводнага, хаця ім павінны дазваляць званіць тры разы ў месяц. Я была вельмі рада пачуць яго голас. Голас добры – спакойны, ясны. Пытаўся, ці не кінулі мы курыць, турбуецца пра наша здароўе.

У траўні мінулага года Ігар Аліневіч быў асуджаны да васьмі гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Праваабаронцы прызналі Аліневіча і ягоных паплечнікаў Мікалая Дзядка і Аляксандра Францкевіча палітычнымі зняволенымі і патрабуюць іх неадкладнага вызвалення.

racyja.com

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Арастовіч
  • Уладзімір Кондрусь
  • Алесь Чарнышоў
  • Настасься Азарка
  • Зьміцер Касьпяровіч