Бяляцкі будзе працаваць на швейнай вытворчасці

Сустрэча Алеся Бяляцкага з жонкай Наталляй Пінчук адбудзецца толькі ў наступным месяцы. Старшыню Праваабарончага цэнтра “Вясна” больш трох тыдняў трымалі ў турэмным каранціне і толькі ў мінулы чацвер перавялі ў атрад.

У Бабруйскай калоніі сустаршыня Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека будзе працаваць на швейнай вытворчасці. Пра гэта Алесь Бяляцкі паведаміў сваёй жонцы Наталлі Пінчук у першым лісце пасля пераводу ў атрад.

– Сустрэчы не адбудзецца, паколькі Алесю працягнулі каранцін. У яго каранцін павінен быў закончыцца 15 сакавіка, але яму працягнулі яшчэ на тыдзень. Сёння я атрымала ліст з якога стала вядома, што 22-га яго перавялі ў атрад. Чым ён будзе займацца ў атрадзе ён сам не ведае, бо ліст датаваны 22 сакавіка. Адзінае ведае, што гэта адрад, які будзе хадзіць на швейную вытворчасць. А што тычыцца здароўя, самаадчування, ён не піша. Але добрым знакам для мяне з’яўляецца ўжо тое, што я атрымала ад яго ліст.

24 лістапада мінулага года Першамайскі суд Мінска прызнаў Алеся Бяляцкага вінаватым у нясплаце падаткаў з грошай, што ішлі на праваабарончую дзейнасць і асудзіў на 4,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Большасць міжнародных праваабарончых арганізацый назвалі прысуд палітычным. Вызвалення Бяляцкага і перагляд ягонай справы патрабуюць і прадстаўнікі еўрапейскіх краін, якія ўнеслі суддзю і пракурора на працэсе ў спіс непажаданых у Еўропе.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Башарымаў
  • Уладзімер Кобец
  • Юрый Хадыка
  • Мікіта Ліхавід
  • Алесь Стральцоў