Статкевіч: Альбо змена ўлады, альбо здача суверэнітэту

Асуджаны палітык выказаў занепакоенасць лёсам краіны.

Марына Адамовіч атрымала ад мужа ліст 14 сакавіка.

«…Гэты дзіцячы шантаж кшталту — «прымайце нас такімі, якія мы ёсць, і дапамагайце, а то мы здамо краіну» — ужо не працуе. І перспектыва абсалютна ясная — альбо мяняцца, альбо здача,

— напісаў Мікалай Статкевіч. — Урэшце рэшт, усё будзе залежыць ад таго, ці ёсць ужо нацыя. Веру, што болей за 20 гадоў барацьбы, страт і пакутаў не былі дарэмнымі, і яна [нацыя] ужо ёсць».

«Тут навінаў асаблівых няма. Толькі гуляць стала не холадна. Ды сонейка іншым раз у дворык зазірае», — адзначыў у лісце палітвязень.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч асуджаны на 6 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 (справа так званых масавых беспарадкаў). Пераведзены ў турму.

Яму можна напісаць ліст: 212011, г. Магілёў, вул. Крупскай, 99а, турма № 4.

nn.by

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Марцалеў
  • Алесь Міхалевіч
  • Мікалай Аўтуховіч