Аўтуховіч: Адчуў, што я не самотны

Бярозаўчанкі атрымалі лісты і віншаванні ад палітвязняў Зміцера Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. Чым жанчыны вельмі ўсцешаны.

Па словах сябра БНФ Таццяны Аліхвер, вельмі прыемна было атрымаць вестачку і даведацца, што нашы змагары-мужна трымаюцца:

– Я павіншавала з Днём Божага нараджэня ўсіх палітвязняў і атрымала вестачку ад Змітра Дашкевіча і Мікалая Аўтуховіча. Яны вельмі ўдзячныя. Вось, што піша Аўтуховіч: “Дзякуючы многім неабыякавым людзям, я адчуў моц духа ў сабе. Адчуў, што я не самотны. Дзякуй вам.”

Дашкевіч і Аўтуховіч пажадалі жанчынам і іх сем’ям дабра, шчасця і радасці. Жанчыны паведамілі, што абавязкова падзякуюць ім за вестачкі, будуць падтрымліваць моц духа сапраўдных мужчын, якія пакутуюць за долю і волю ўсіх беларусаў.

racyja.com

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Клімаў
  • Аляксандар Фядута
  • Васіль Старавойтаў