Міні-фільм пра палітвязня, які атрымаў самае жорсткае пакаранне (відэа)

Мікалай Стакевіч асуджаны па артыкуле аб масавых беспарадках за падрыхтоўку і ўдзел у Плошчы 2010 на 6 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. 12 студзеня 2012 года па рашэнні Шклоўскага раённага суду ён быў змешчаны на тры гады ў турму закрытага тыпу, дзе ўмовы ўтрымання значна больш жорсткія, чым у калоніі. Працэс адбываўся ў закрытым рэжыме. За час адбыцця пакарання палітвязень неаднаразова змяшчаўся ў ШЫЗА. Акрамя таго, адміністрацыя калоніі прымушала пісаць прашэнне аб памілаванні. 24 лютага былы кандыдат у прэзідэнты абвешчаны лаўрэат прэміі імя Юрыя Захаранкі “З адкрытым забралам”.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Андрэй Саньнікаў
  • Зьміцер Хведарук
  • Міхаіл Пашкевіч
  • Натальля Радзіна
  • Аляксандар Шалайка