Лісты да Статкевіча не праходзяць цэнзуры

Пра гэта паведаміў Леанід Гаравы, актывіст руху “За Свабоду”, які перапісваецца з палітвязнямі. Ён распавёў, што атрымаў паштоўку ад Мікалая Статкевіча з паведамленнем, што мінулы ліст палітвязень не атрымаў – толькі пусты канверт з прышпіленай паперкай “Ліст не прайшоў цэнзуры”.

“Не ведаю, як з іншымі лістамі, але гэта прынамсі другі выпадак знішчэння маіх лістоў да Мікалая Статкевіча. Раней мой ліст быў знішчаны ў калоніі ў Шклове, цяпер у магілеўскай турме. У паштоўцы Мікалай Статкевіч выказвае меркаванне, чаму ліст быў знішчаны: таму, што ў ім была напісана праўда, якая “робіцца ўсё больш непрыемнай для тых, хто тут мяне трымае,” – распавёў Леанід Гаравы.

У Л.Гаравога захавалася копія ліста, адпраўленага з райцэнтру Гарадок, дзе ён жыве. Актывіст размясціў яе на мясцовым незалежным сайце, каб кожны мог пачытаць, якія звесткі кіраўніцтва магілёўскай турмы хавае ад палітвязня Статкевіча.

spring96.org

 

 

Зьвязаныя навіны:

Іншыя палітычныя вязьні

  • Тацяна Цішкевіч
  • Аляксандар Васільеў
  • Тацяна Елавая
  • Павал Шарамет
  • Славамір Адамовіч