Першы ліст Алеся Бяляцкага з Бабруйскай калоніі

Жонка палітычнага зняволенага, кіраўніка праваабарончай арганізацыі “Вясна” Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук атрымала ад яго першую паштоўку з Бабруйскай калоніі.

Ён пераведзены туды з Жодзінскай турмы. Падчас этапу ад Бяляцкага ніякіх лістоў не было. Паштоўка з калоніі датавана 29 лютым. Па словах Наталлі Пінчук, паштоўка вельмі кароткая, але важная для яе.

– Даўно ўжо чакала гэты ліст. Гэтае паведамленне аб тым, што ён сапраўды можа пісаць, што ён жывы і ў гэтым сэнсе для мяне гэта важная падзея. Ён паведамляе, што яго давезлі да месца прызначэння нармальна. Цяпер асвойваецца.

Алесь Бяляцкі прыгавораны да 4 гадоў і 6 месяцаў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Прысуд быў вынесены 24 лістапада 2011 года суддзёй Першамайскага раённага суда Мінска Сяргеем Бандарэнкам.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Міхаіл Пашкевіч
  • Іван Гапонаў
  • Сяргей Казакоў
  • Аляксандар Шалайка
  • Арцём Дубскі