Сяргей Каваленка: Мне застаўся яшчэ тыдзень

Сёння ў турэмным шпіталі на Валадарцы Сяргея Каваленку наведаў яго адвакат.

Маці палітвязня Лідзія Каваленка хвалюецца за стан здароўя сына, паколькі ён поўны рашучасці працягваць галадоўку:

– Ён працягвае галадоўку. У яго быў адвакат, які сказаў, што ён выглядае яшчэ горш чым тады, калі адвакат быў на судзе. Падчас учорашняга спаткання Сяргея з Ленай, ён сказаў, што яму вельмі балюча спаць на касцях, ніякага тлушчу ў яго целе не засталося, ён згубіў 30 кілаграмаў, яму балюча сядзець і ляжаць. Ён адчувае, што яму застаўся тыдзень жыцця, ён адчувае, што памрэ.

Лідзія Каваленка заўтра звернецца ў суд з просьбай, каб ёй дазволілі сустрэцца з сынам.

Cправа сябра Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Сяргея Каваленкі, вынесены яму прысуд і працяглая галадоўка пратэсту – выклікалі шырокі рэзананс на міжнароднай арэне. Для еўрапейскіх палітыкаў выпадак Каваленкі самы яскравы і свежы доказ рэпрэсіўнасці беларускага рэжыму. Дагэтуль усе скаргі Каваленкі і заявы аб змене меры стрымання не былі задаволеныя.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яна Палякова
  • Анатоль Паўлаў
  • Юрый Лявонаў
  • Антон Сурапін
  • Яўген Сувораў