Ад Андрэя Саннікава зноў няма звестак

З калоніі, дзе адбывае пакаранне экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, не паступае ніякіх звестак. Пра гэта паведаміла жонка палітыка, журналістка Ірына Халіп.

Ірына Халіп таксама адзначыла, што вельмі даўно не было ніякага ліставання з Андрэем Саннікавым.

– Адвакат тэлефанаваў учора ў калонію. Сказалі, каб на гэтым тыдні і не спрабавалі, бо Саннікаў працуе ў першую змену. Ад вытворчасці чалавека адрываць нельга. Шые рукавіцы, як Хадаркоўскі некалі ў Краснакаменску.

Адвакат і Ірына Халіп паспрабуюць даведацца хоць нейкія звесткі пра сітуацыю Андрэя Саннікава ў калоніі. Палітыка за ўдзел у Плошчы асудзілі на 5 гадоў пазбаўлення волі. За год палітвязень змяніў тры папраўчыя ўстановы. Цяпер утрымліваецца ў калоніі «Віцьба-3».

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімер Лыско
  • Арцём Дубскі
  • Алег Гнедчык
  • Павал Сырамолатаў
  • Сяргей Башарымаў