Зварот ПЦ “Вясна” да Сяргея Каваленкі

Шаноўны спадар Сяргей!

З вялікай трывогай сочым за Вашым прынцыповым учынкам абвесьціць галадоўку, і за тым, як Вы адстойваеце свае перакананьні, сваю грамадзкую пазыцыю за кратамі. Мы заклікаем Вас як мага хутчэй спыніць галадоўку, паколькі сёньняшнія ўлады не паважаюць ні Вашых перакананьняў, ні Вашага жыцьця. Мы лічым Ваш перасьлед выключна палітычным, і заклікаем Вас зьберагчы сваё здароўе для сваёй сям’і, жонкі, дзяцей, а таксама для Беларусі і яе будучыні.

У выпадку, калі судовы вырак 21 лютага будзе зьвязаны з пазбаўленьнем волі, мы будзем змагацца за Вашае вызваленьне, як і за вызваленьне кожнага з палітычных вязьняў. На сумленьні гэтай улады ўжо не адно злачынства, але ня варта такім чынам ахвяроўваць сабой.

Вы ўжо даказалі сваю мужнасьць, прынцыповасьць і непахіснасьць, таму мы вельмі хацелі б, каб вы прыслухаліся да нашай просьбы спыніць галадоўку.

З павагай,

Правабарончы Цэнтр “Вясна”
http://spring96.org/be/news/49906

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Волчак
  • Мікола Астрэйка
  • Вадзім Кабанчук
  • Арцём Пракапенка
  • Андрэй Дзьмітрыеў