Сяргей Каваленка працягвае галадоўку пратэсту

47 дзён працягваецца галадоўка пратэсту Сяргея Каваленкі.

З сябрам Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ у Віцебскім ізалятары сустрэўся адвакат – пра гэта паведаміла жонка зняволенага актывіста Алена Каваленка:

– Сказаў, што працягвае галадоўку пратэсту. У яго некалькі дзён была тэмпература і выглядае ён горш чым тыдзень таму, калі да яго прыходзіў адвакат. Яго трымаюць у адзіночнай камеры, яны абгрунтоўваюць гэта тым, што такія правілы ўнутранага распарадку, калі чалавек афіцыйна абвяшчае галадоўку.

За паўтара месяца родным Сяргея Каваленкі не дазволілі з ім сустрэцца, што па словах жонкі зняволенага, выклікае ў іх непакой:

– Нам ужо сем разоў адмовілі, нічым гэта нематывуючы, там толькі пазначана, что гэта немэтазгодна. Тры заявы, ад мяне, ад маці і ад брата яшчэ ляжаць у суддзі, яна не адказала на іх. Тыдзень таму завезла гэтыя заявы, у мінулую пятніцу.

Па словах Алены Каваленкі, у сераду, 8-га лютага, павінна вырашыцца пытанне аб прызначэнні даты суда.

Сяргей Каваленка з 19 снежня знаходзіцца ў СІЗА Віцебска і з 20 снежня трымае галадоўку ў знак пратэсту. Ён затрыманы нібыта за парушэнне ўмоваў адбыцця пакарання. Раней актывіста прысудзілі да “хатняй хіміі” за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на галоўнай елцы Віцебска. Цяпер Каваленку пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

 racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Кацярына Садоўская
  • Арцём Брэўс
  • Анатоль Лябедзька
  • Мікіта Сасім
  • Арцём Пракапенка