Палітвязням адмаўляюць у задавальненні іх скаргаў

Вярхоўны суд у апошнія дня адхіліў некалькі наглядных скаргаў на прысуды палітычных вязняў, пакінуўшы іх бяз зменаў. Але родныя палітвязняў кажуць, што абскардзяць прысуды ў міжнародных інстанцыях.

Па словах жонкі зняволенага экс-кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава Ірыны Халіп, зараз адвакаты рыхтуюць скаргу ў Камітэт па правах чалавека ААН:

– У Беларусі мы ўжо прайшлі ўсе інстанцыі, таму наступны наш крок, зварот у Камітэт па правах чалавека ААН. Гэта адзіная ўстанова, куды могуць звяртацца беларусы. Калі напрыклад грамадзяне Расіі могуць звяртацца ў Еўрапейскі суд па правах чалавека, то беларусы не могуць, бо Беларусь не з’яўляецца чальцом Рады Еўропы.

Аналагічная сітуацыя з палітвязнем, лідарам “Маладога Фронту” Змітром Дашкевічам – распавядае яго намесніца па арганізацыі Наста Палажанка:

– Мы прайшлі Мінскі гарадскі суд, раённы суд, пасля мы прайшлі Вярхоўны суд, дзве апеляцыі. У прынцыпе ўсё, што мы маглі ў беларускіх інстанцыях, мы зрабілі. У нас застаўся толькі апошні шанец, пісаць у Камітэт па правах чалавека ААН. У Зміцера пакуль нічога асабліва не змяняецца, ён па ранейшаму знаходзіцца адзін, на ўмовы не скардзіцца.

Вярхоўны суд пакуль не даў адказу на наглядную скаргу палітвязня, экс-кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.

Еўрапейская і міжнародная супольнасці неаднарозава заклікалі Аляксандра Лукашэнку неадкладна вызваліць і рэабілітаваць усіх палітычных зняволеных у Беларусі.

racyja.com

, - у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

24.12.2020 Зміцер Дашкевіч: Я натхніўся, што трэба і далей асвятляць палітвязняў лістамі з волі

28.09.2020 Зміцер Дашкевіч: На мяне паабяцалі скласці восем пратаколаў

22.07.2020 Зміцер Дашкевіч: Калі раней кандыдатаў у прэзідэнты саджалі ў турму ў дзень выбараў, то зараз за два месяцы да гэтага

12.11.2019 Зміцер Дашкевіч: Людзі павінны ўмець карыстацца зброяй

24.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Правакатару, які распыліў пярцовы газ абаронцу Курапат, далі толькі штраф…

15.10.2019 Зміцер Дашкевіч: Рэклама гэтаму мерапрыемству не патрэбна

23.07.2019 Зміцер Дашкевіч: Гэта быў адзіны выразна палітычны артыкул у Крымінальным кодэксе

11.06.2019 Зміцер Дашкевіч: Ад змены складнікаў у рэпрэсіўным беларускім апараце нічога не зменіцца

27.03.2019 Зміцер Дашкевіч: У ізалятары сядзеў, як у прыбіральні…

26.03.2019 Мікола Статкевіч: Арышты выбітных музыкаў – красамоўныя сведчанні пра канец нават уяўнай “лібералізацыі”

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Атрошчанкаў
  • Андрэй Пратасеня
  • Валеры Леванеўскі
  • Мікіта Сасім
  • Анатоль Паўлаў