Калі вызваляюцца палітвязні?

Хтосьці выйдзе на свабоду ўжо сёлета, а камусьці сядзець у казематах яшчэ доўга.

Праваабаронцы прызналі палітвязнямі пятнаццаць чалавек. Чатырнаццаць з іх адбываюць рэальныя тэрміны. Сяргей Каваленка знаходзіцца пад вартай у ІЧУ. На яго заведзена крымінальная справа, па якой яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення свабоды.

Зміцер Дашкевіч і Дзмітрый Бандарэнка атрымалі па два гады калоніі. Апошняму адмоўлена ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні. І калі нічога не зменіцца, абодва палітвязні выйдуць на свабоду сёлета ў снежні.

У верасні 2013 чакаецца вызваленне Аляксандра Францкевіча. Яго асудзілі на тры гады. І хаця прайшла траціна і набліжаецца палова тэрміну зняволення, атрымаць палёгку ў выглядзе змякчэння рэжыму ці УДВ ён не спадзяецца. Праз месяц пасля Францкевіча павінен скончыцца тэрмін «хіміі» ў Паўла Севярынца.

У красавіку 2014 на свабоду выйдзе Мікалай Аўтуховіч. Яго пакаралі пяццю гадамі і двума месяцамі калоніі. А ў снежні — Эдуард Лобаў пасля чатырох гадоў зняволення.

У сакавіку 2015 чакаецца вызваленне Мікалая Дзядка. За кратамі ён павінен прывесці чатыры з паловай гады. А ў снежні заканчваецца пяцігадовы тэрмін Андрэя Саннікава.

У лютым 2016 на свабоду выходзіць Аляксандр Бяляцкі. Яго тэрмін — 4,5 года. У канца года — Мікалай Статкевіч пасля 6 гадоў калоніі.

Апошнімі з сённяшніх палітвязняў чакаецца выхад на свабоду Яўгена Васьковіча, Паўла Сырамалотава, Арцёма Пракапенкі — у студзені 2018. Усіх траіх асудзілі на сем гадоў калоніі. І толькі ў лістападзе на волю выйдзе Ігар Аліневіч. Ён атрымаў найбольшы тэрмін сярод палітвязняў — восем гадоў зняволення.

nn.by

, , , , , , , , , , - у навінах

 

Іншыя палітычныя вязьні

  • Іван Шыла
  • Арцём Грыбкоў
  • Аляксандар Баразенка
  • Васіль Лявонаў
  • Сяргей Казакоў