У Зміцера Бандарэнкі новыя праблемы са здароўем

Здароўе Зміцера Бандарэнкі пагоршылася – да праблем са спіной дадалася хвароба сасудаў.

Вольга Бандарэнка больш за два тыдні не атрымлівала лістоў ад мужа. А ў пятніцу атрымала адразу тры запар. У Зміцера яшчэ больш пагоршылася здароўе:

«Да праблемаў з хрыбетнікам дадаліся праблемы з сасудамі. Піша, што цэлы снежань галава расколвалася. Неяк яго там лекуюць, нават уколы рабілі. Але не вельмі дапамагае. Шчыра кажучы, мяне гэта хвалюе нават больш, чым спіна, тамушто спіна – гэта боль і, магчыма, інваліднасць. Гэта страшна. Але сасуды і тромбы мяне больш хвалююць…»

Раней Зміцер Бандарэнка, які перанёс у зняволенні складаную нейрахірургічную аперацыю на хрыбетніку, паведамляў, што ўжо месяц у яго падвышаны ціск і не дапамагаюць ніякія лекі. Праз пяць месяцаў пасля аперацыі ён пачаў садзіцца, аднак стала балець хварэць спіна і запалілася грыжа шыйна-груднога аддзела. Мабыць, яму спатрэбіцца новая аперацыя.

charter97.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Уладзімір Кондрусь
  • Зьміцер Буланаў
  • Алег Волчак
  • Алесь Круткін
  • Тацяна Цішкевіч