На рахунак суда Першамайскага раёна пералічаны грошы для пагашэння ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі

Грамадскасцю сабраны і пералічаны на рахунак суда Першамайскага раёна Мінска грошы для пагашэння ўрону, які нібыта нанёс дзяржаве Алесь Бяляцкі.

Як паведаміла БелаПАН жонка Бяляцкага Наталля Пінчук, 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў яна пералічыла 18 студзеня са свайго рахунку на рахунак суда. “Гэта ўся сума, якую згодна з пастановай суда павінен заплаціць Бяляцкі”, — сказала яна.

Жонка асуджанага праваабаронцы ўстрымалася ад прагнозаў адносна таго, як пагашэнне ўрону можа паўплываць на вынік разгляду касацыйнай скаргі Бяляцкага.

Нагадаем, разгляд скаргі ў Мінскім гарадскім судзе прызначаны на 24 студзеня.

Віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым на падставе часткі 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя пра яго замежныя банкаўскія рахункі, перададзеная ў Мінск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў межах двухбаковых пагадненняў аб прававой дапамозе. Як растлумачыў у судзе Бяляцкі, грошы, што паступалі на яго рахункі, выкарыстоўваліся ў якасці дапамогі для грамадзян Беларусі, чые правы былі парушаны. Банкаўскія рахункі былі адкрыты за мяжой, таму што беларускія ўлады неаднаразова адмаўлялі праваабаронцам у рэгістрацыі іх арганізацыі.

Згодна з прысудам, Бяляцкі павінен выплаціць дзяржаве 757 млн. 526 тыс. 717 рублёў (прыблізна 90 тыс. долараў) нібыта для кампенсацыі ўрону, нанесенага нявыплатай падаткаў.

Збор сродкаў для пагашэння гэтага ўрону праваабаронцы аб’явілі 15 снежня. Сваякі і калегі Бяляцкага спадзяюцца, што гэта паўплывае на рашэнне Мінскага гарсуда — стане падставай для вызвалення асуджанага або як мінімум змены яму меры стрымання ці змякчэння прысуду.

Алесь Бяляцкі зараз ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна. Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць вынесены праваабаронцу прысуд палітычна матываваным і патрабуюць ад улад Беларусі безумоўнага вызвалення Бяляцкага.

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Аляксандар Квяткевіч
  • Аксана Новікава
  • Кацярына Салаўёва