Паўлу Севярынцу забаронена перапіска з Яўгенам Васьковічам

Павел Севярынец адзначае, што яму цяжка сказаць, чаму яму забаронена ліставанне з зняволеным актывістам партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя Яўгенам Васьковічам, які адбывае пакаранне ў турме № 4 у Магілёве.

Па словах Севярынца, тое, што ён пісаў Васьковічу, мела евангельскі сэнс: не будзь пераможаны злом, але перамагай зло дабром. На думку Паўла, усмешка Васьковіча, якая літаральна ззяла на судзе і на атэстацыйнай камісіі, усмешка, за якую Яўген атрымаў 10 сутак штрафнога ізалятара (суддзям падалося, што ён здекуецца з іх) – гэта значна больш моцная зброя, чым тая бутэлька з гаручай сумессю, якую актывіст кінуў у дзверы Бабруйскага КДБ. Усмешка – гэта проста знак перамогі, а гвалт – гэта зброя слабых. Гвалт і свабода несумяшчальныя, яны ўзаемавыключныя.

Палітвязень Яўген Васьковіч быў асуджаны да сямі гадоў пазбаўлення волі за напад на будынак аддзела КДБ у ноч з 16 на 17 кастрычніка 2010 года. За нібыта злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі 6 разоў змяшчаўся ў карцар.

spring96.org

Іншыя палітычныя вязьні

  • Сяргей Марцалеў
  • Вадзім Кабанчук