Зміцеру Бандарэнку адмовілі ў датэрміновым вызваленні

Палітвязню Зміцеру Бандарэнку адмовілі ва ўмоўна-датэрміновым вызваленні, не гледзячы на катастрафічны стан здароўя.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» паведаміў пра гэта сваёй жонцы Вользе падчас званка дадому з Магілёўскай калоніі.

Вольга Бандарэнка:

– Ён учора патэлефанаваў – гэта быў планавы дазволены званок. Размаўлялі пра здароўе. Ён пачаў спрабаваць садзіцца. Адразу ўсё пачало балець. Абвастрылася кіла шыйнага груднога аддзела. Пачала балець рука. Адразу пагоршылася самаадчуванне.

Палітвязню Зміцеру Бандарэнку было адмоўлена ў датэрміновым вызваленні з фармулёўкай: «Да змены ступені атэстацыі». Адной з умоў атэстацыі зняволенага ў калоніі з’яўляецца прызнанне віны. Зміцер Бандарэнка, які перанёс у зняволенні складаную нейрахірургічнай аперацыю на пазваночнік, паведаміў, што ўжо месяц у яго падвышаны ціск і не дапамагаюць ніякія лекі. Каментуючы адмову Зміцеру Бандарэнку ва ўмоўна-датэрміновым вызваленне, яго жонка адзначыла, што у Зміцера няма спагнанняў, ён сур’ёзна хворы, таму ў дачыненні да яго павінны былі праявіць гуманнасць і вызваліць. Тым не менш, па нейкай прычыне гэтага не адбываецца.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Зьміцер Дрозд
  • Аляксандар Казулін
  • Андрэй Абозаў
  • Яўген Сувораў
  • Эдуард Лобаў