Апошнія выказванні Аляксандра Лукашэнкі дэманструюць жорсткую пазіцыю адносна вызвалення палітычных зняволеных.
Пытанне можа быць разгледжана толькі пасля прашэнняў аб памілаванні. Аднак Ірына Халіп, жонка палітычнага зняволенага, кандыдата ў прэзідэнты на мінулых выбарах Андрэя Саннікава мяркуе, што вызвалення палітычных вязняў можна дамагчыся супольнымі дзеяннямі як беларускай грамадскасці, так і міжнароднай супольнасці.
– Усе дзеянні павінны быць жорсткімі як звонку, так і знутры. Пакуль няма гэтых агульных дзеянняў, нічога і не будзе. Я лічу, што ўнутры краіны зараз, пасля 19-га, хваля салідарнасці пачалася такая, якой не было ніколі. Калі гэтага недастаткова, каб людзі выйшлі шчыльнымі радамі, напэўна, гэтага трэба пачакаць, патрэбны час.
На думку Ірыны Халіп, міжнародная супольнасць у справе вызвалення беларускіх палітычных зняволеных увогуле бяздзейнічае. Хаця ў міжнародных дэкларацыях замацавана, што парушэнне правоў чалавека не з’яўляецца ўнутранай справай дзяржавы.
racyja.com