Бяляцкаму далі 10 хвілінаў на развітанне з бацькам

Сёння ў 8 гадзін раніцы праваабаронца Алесь Бяляцкі змог развітацца з бацькам, які памёр 24 снежня. Гэта адбылося ў мінскім моргу на Даўгінаўскім тракце.

Як паведаміла жонка праваабаронцы Наталля Пінчук у 8 гадзін раніцы міліцэйскі канвой даставіў палітвязня Алеся Бяляцкага ў морг, пасля чаго ён мог пабыць з целам бацькі сам-насам:

– Учора мне так і не паведамілі аб тым, ці будзе дадзены дазвол, ці не. Пры тым, што мне і маёй сястры некалькі разоў тэлефанавалі, спрабавалі сустрэцца, але да мяне так ніхто і не прыйшоў. Усё стала зразумела, калі мы пад’ехалі да морга. На ўездзе былі выстаўленыя пасты, правяралі кожнага, хто туды заходзіў. Нам стала зразумела, што ён знаходзіцца менавіта там. Алесь быў там ужо да нашага прыезду, яго прывезлі раней. Ён развітаўся з бацькам, а потым прыехалі мы. Нам таксама далі магчымасць паразмаўляць са сваякамі і развітацца з бацькам Алеся.

Алесю Бяляцкаму дазволілі пабыць з бацькам каля 10 хвілін. Ён памаліўся каля труны і сказаў колькі словаў сваім блізкім. Адразу пасля гэтага ён быў адканваіраваны назад у Жодзіна, а ахова тэрыторыі знятая. Пра смерць бацькі Алесь Бяляцкі даведаўся ў дзень пахавання, ранкам 27 снежня. Віктар Бяляцкі памёр 24 снежня на 84-м годзе жыцця. Як паведаміла Наталля Пінчук пахаванне адбудзецца сёння прыкладна ў 13 гадзін на могілках “Светач” каля Светлагорску ў Гомельскай вобласці.

racyja.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Яўген Сакрэт
  • Кацярына Салаўёва
  • Уладзімер Хамічэнка
  • Сяргей Марцалеў
  • Андрэй Пачобут