Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч узялі шлюб

Палітзняволены кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах Мікалай Статкевіч і Марына Адамовіч узялі шлюб у калоніі №17 горада Шклова. Ім чыніліся перашкоды цягам некалькіх месяцаў, адміністрацыя калоніі працяглы час не прадстаўляла неабходных дакументаў. Аднак у рэшце рэшт усё было пераадолена.

Хаця нават бацька Мікалая Статкевіча Віктар Статкевіч да самага апошняга моманту сумняваўся, што такі шлюб у калоніі магчымы.

– Марына паехала. Што там будзе – ніхто не ведае. Дазволяць ёй ці не — яна гэтага не ведае. Я вельмі паважаю Марыну, і я вельмі рад быў бы, калі там у іх усё атрымалася. Усімі мерамі імкнуліся гэтага не дапусціць. Супраць яго там зладзілі нейкую сур’ёзную правакацыю. На яго там асаблівы ціск.

Пасля рэгістрацыі шлюбу Мікалаю Статкевічу і Марыне Адамовіч дазволена спатканне да 8 гадзін 30 хвілін 21 снежня. Пасля гэтага палітыка вернуць у памяшканне камернага тыпу, куды ён быў змешчаны быццам за грубае парушэнне парадку.

Статкевіч асуджаны да 6 гадоў зняволення па артыкуле аб масавых беспарадках за арганізацыю і ўдзел у мітынгу супраць фальсіфікацыі прэзідэнтскіх выбараў. Сваёй віны не прызнаў.

racyja.com

Іншыя палітычныя вязьні

  • Арцём Брэўс
  • Яўген Васьковіч
  • Ільля Васілевіч