Бяляцкаму ў СІЗА перадалі тэлевізар

Праваабаронцу Алесю Бяляцкаму, які ўтрымліваецца ў следчым ізалятары Жодзіна (Мінская вобласць), яго калегі перадалі тэлевізар і цёплыя рэчы.

Пра гэта аведаміла жонка асуджанага праваабаронцы Наталля Пінчук.

«Яго паплечнікі па праваабарончай арганізацыі „Вясна“ перадалі яму тэлевізар і цёплыя рэчы. Усё прынялі. Тэлевізар перадалі, таму што Алесь апынуўся адарваны ад любой інфармацыі з любых крыніц», — сказала жонка.

Яна таксама паведаміла аб атрыманні першага ліста ад Бяляцкага з Жодзіна. «Ён напісаў гэты ліст яшчэ 2 снежня, у той час, як яго перавялі ў Жодзіна. Аднак атрымала я яго толькі ў мінулую суботу, 10 снежня. Гэта значыць, што доўга ідзе карэспандэнцыя. Тым не менш, калі ліст ад яго дайшоў, то значыць, ён можа пісаць, і мы маем магчымасць з ім перапісвацца», — сказала жонка асуджанага.

«Тон ліста такі ж, як і раней. Ён ні на што не скардзіцца. Мабыць, ён выбраў такі тон, каб мяне не занадта непакоіць», — мяркуе Наталля.

Разам з тым яна занепакоена пераводам мужа ў іншы следчы ізалятар — з Мінска ў Жодзіна. «Прычым інфармацыя пра яго перавод нам стала вядомая практычна выпадкова. Па тым, якія перадачы туды прымаюць, стала зразумела, што там больш жорсткі рэжым утрымання», — сказала Наталля.

Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» — 24 лістапада быў прыгавораны да чатырох з паловай гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Ён прызнаны вінаватым па частцы 2 артыкула 243 Крымінальнага кодэкса (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры).

Міжнародная дэмакратычная грамадскасць, кіраўніцтва Еўрасаюза, ЗША і шэрагу іншых краін лічаць вынесены праваабаронцу прыгавор палітычна матываваным і патрабуюць ад уладаў Беларусі безумоўнага вызвалення Алеся Бяляцкага.

2 снежня Бяляцкага перавялі са сталічнага следчага ізалятара № 1 на вуліцы Валадарскага ў СІЗА Жодзіна (Мінская вобласць).

belapan.com

- у навінах

 

Зьвязаныя навіны:

09.09.2020 “На гвалт і катаванні быў загад”. Кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі прааналізаваў месяц, які пражыла краіна пасля выбараў

05.08.2020 “Усё гэта мне нагадвае нейкае дэжавю…” Дзевяць гадоў таму быў арыштаваны кіраўнік Праваабарончага цэнтра “Вясна” Алесь Бяляцкі

03.06.2020 Алесь Бяляцкі: Улады паказваюць, што не збіраюцца гуляць па правілах

07.05.2020 Алесь Бяляцкі: У Беларусі асноўны удар накіраваны на блогераў

09.04.2019 Алесь Бяляцкі: Пераслед незалежных СМІ у гэтым годзе толькі ўзмацніўся

21.03.2019 Алесь Бяляцкі: Няма ніякага сумневу, што справа Аюба Ціціева – палітычная

31.05.2018 Алесь Бяляцкі: Перакананы, што лідараў незалежнага прафсаюза не пасадзяць

30.03.2018 Алесь Бяляцкі: Рэпрэсіўныя механізмы працягваюць працаваць

22.03.2018 Алесь Бяляцкі: Улады зрабілі больш жорсткай тактыку рэпрэсій

28.12.2017 Алесь Бяляцкі: Гэта быў няпросты і досыць трывожны год

Іншыя палітычныя вязьні

  • Алег Сурган
  • Андрэй Жукавец
  • Cяргей Антончык
  • Уладзімер Плешчанка
  • Алесь Бяляцкі